"Казка пра літару Ў нескладовае, якая уратавала Каляды і Новы год" - навагодняя казка на роднай мове для дзяцей і бацькоў. Квіткі: http://bit.ly/2nZHJs6 Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей, і не пазнаюць Жыжаля і Мару??? Духі беларускага сусвету спыняюць час…і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!!!.... Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні, і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “Ў нескладовае”. Літара хаваецца ў Чароўным Калядным Бары, і пакуль галоўная гераіня казкі дзяўчынка Янінка не знойдзе “У нескладовае” – Новы Год і Каляды не надыдуць… А вышэйзгаданыя Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя. І казка вернецца! І Новы Год з Калядамі надыйдуць! Казка “Як літара Ў уратавала Каляды” – гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па “J:МОРС”, “У нескладовае”, мюзікле “Чарадзей” і інш. Хто сыграе галоўныя ролі – пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы. Дзеткам да 3-х год бясплатна. Усім салодкі пачастунак!